У сакавіку-красавіку Службай бяспекі Украіны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў было праведзена некалькі спецаперацый.
Пра гэта распавёў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка.
Па выніках гэтых спецаперацый арыштаваныя і затрыманыя 16 найбольш небяспечных афіцэраў былога «Беркута». Тых, у дачыненні да якіх было найбольш падазрэнняў пракуратуры наконт стрэлаў па пратэстоўцах.
У самой Службе бяспекі, па словах Налівайчанкі, арыштаваныя 5 высокапастаўленых афіцэраў паводле артыкула «дзяржаўная здрада».





