Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан запрасіў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў Прагу на мерапрыемствы з нагоды 70-гадовага юбілею з дня вызвалення канцлагера Асвенцім. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар чэшскага прэзідэнта Іржы Овчачак.

Памятныя мерапрыемствы пройдуць у студзені 2015 года. Запрашэнні таксама атрымалі кіраўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

«Прэзідэнт Мілаш Земан запрасіў у Прагу кіраўнікоў чатырох дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення канцлагера Асвенцім, якое адзначаецца 27 студзеня 2015», — распавёў Овчачак.

Ён удакладніў, што арганізацыяй памятных мерапрыемстваў у Празе займаюцца вядучыя яўрэйскія арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?