Расія настойвае на тым, што Кіеў павінен пачаць дыялог з непрызнанымі рэспублікамі на ўсходзе Украіны з улікам праведзеных там выбараў, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
У Маскве праходзяць перамовы Лаўрова і яго нямецкага калегі Франка-Вальтэра Штайнмаера.
«Цяпер найважнейшай задачай з'яўляецца працяг устойлівага прамога дыялогу Кіева з Данецкам і Луганскам, асабліва ў кантэксце мінулых выбараў і ва Украіне, і на гэтай украінскай тэрыторыі, якую кантралююць данецкія і луганскія прадстаўнікі», — сказаў расійскі міністр.
Між тым Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што прычын для аптымізму ў дачыненні да ўрэгулявання ўкраінскага крызісу няма, бо мінскія дамоўленасці не выконваюцца.





