Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта 17 лістапада распачаў справу па ч. 1 арт. 236 Крымінальнага кодэкса (збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, заведама здабытых злачынным шляхам) у дачыненні да 45-гадовай непрацуючай жыхаркі адной з вёсак рэгіёну.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, вяскоўка падазраецца ў тым, што наўмысна патраціла каля 360 тыс. рублёў, якія яе сямігадовы сын выкраў з дома 76-гадовай жыхаркі Бярозы, дзе яны былі ў гасцях.
Як патлумачыла падазроная, на гэтыя грошы яна набыла цацкі, цукеркі, адзенне для сына, а таксама прадукты і спіртныя напоі.





