У адпаведнасьці з дакумэнтам, на працягу трох гадоў Нарвэгія прадставіць ўкраінскаму боку дапамогу ў выглядзе некалькіх траншаў, сума якіх не абвяшчаецца. Вядома толькі, што да канца гэтага года бюджэтная дапамогу Ўкраіне складзе 15 мільёнаў даляраў.

Акрамя гэтага, Осла і Кіеў падпісалі пагадненьне аб стварэньні міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў сфэрах эканомікі, гандлю і прадпрымальніцтва, а таксама заключылі дамову аб супрацоўніцтве ў сфэры ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі.

У панядзелак, выступаючы ў Варшаве, прэм’ер-міністар Нарвегіі Эрна Солбэрг заявіла, што незаконная анэксія Расеяй Крыму дэстабілізацыя ёю Ўсходняй Украіны стварылі сур’ёзны крызыс на многіх узроўнях для палітыкі бясьпекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?