ria.ru
Расіі патрэбна «стоадсоткавая гарантыя» таго, што ніводная краіна не думае пра ўступленне Украіны ў НАТА, заявіў Бі-бі-сі прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Аднак, па словах Пяскова, ніхто такой гарантыі Расіі так і не даў, і гэтая сітуацыя прымушае Маскву нервавацца і прымаць меры засцярогі.
Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна абвінаваціў Захад у спробе «парушыць баланс сіл».
Раней у аўторак міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, папярэдзіў, што Еўропа сутыкнулася з новай пагрозай канфрантацыі замест супрацоўніцтва.
Пры гэтым, на думку кіраўніка МЗС Германіі, пакуль няма ніякай падставы для аптымізму ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Украіны.





