Былы прэм'ер Казахстана Серык Ахметаў узяты пад хатні арышт, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу Агенцтва па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі.

«Антыкарупцыйнай службай расследуецца шэраг цяжкіх карупцыйных крымінальных спраў у дачыненні да былых кіраўнікоў Карагандзінскай вобласці і горада Караганды. У рамках расследаваных праў таксама прад'яўленае абвінавачванне Серыку Ахметаву і ў дачыненні да яго судом раёна Караганды санкцыянаваная мера стрымання — хатні арышт», - гаворыцца ў паведамленні.

Астатняя інфармацыя ў інтарэсах следства не выдаецца.

***

Серык Ахметаў сышоў у адстаўку з пасады міністра абароны 22 rастрычніка гэтага года па ўласным жаданні.

Сваю працоўную дзейнасць ён пачынаў у Карагандзінскай вобласці. Быў акімам Цеміртау і акімам Карагандзінскай вобласці.

У 2011 годзе прызначаны першым намеснікам прэм'ер-міністра Казахстана, а ў 2012 годзе ўзначаліў кабінет міністраў. У 2014 годзе Серык Ахметаў быў прызначаны на пасаду міністра абароны Казахстана і адпрацаваў на гэтай пасадзе паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0