Жанр: драма, меладрама
Рэжысёр: Майкл Хофман
У ролях: Мішэль Монаган, Джэймс Марсдэн, Люк Брэйсі, Ліяна Ліберата, Джэралд МакРэйні, Кэралайн Гудал, Кларк Пітэрс, Себасцьян Арселус.
ЗША, 118 хв.

Аманда і Доўсан сустракаюцца праз 20 гадоў з нагоды смерці іх агульнага сябра, які пакінуў ім дом.

Яшчэ падлеткамі яны былі закаханыя адзін у аднаго. Цяпер, калі за плячыма кожнага з іх ляжыць цэлае жыццё, яны ўспамінаюць маладосць і свае былыя пачуцці.

Фільм заснаваны на аднайменным рамане папулярнага амерыканскага пісьменніка Нікаласа Спаркса. Гэта дзявяты фільм, зняты па кнігах аўтара («Спяшайся любіць», 2002), «Дзённік памяці» (2004), «Ночы ў Раданце» (2008), які працуе ў жанры меладрамы і апісвае таямніцы лёсу і чалавечых адносінаў.

Сюжэт адначасова раскрывае дзве лініі: падзеі ўмоўнага нашага часу і дваццаць гадоў таму, калі Доўсан і Аманда пазнаёміліся і сустракаліся. Лініі ўмела пераплеценыя між сабой, і глядач пакрысе даведаецца, якія радасці і няшчасці перажылі галоўныя героі. Стужка мае светлы, часам трагічны настрой, схіляе да ідэі наканаванасці. Няглядзячы на агульную слёзавыціскальнасць сюжэта, можна атрымаць асалоду ад прыгожых кадраў прыроды і інтэр'ераў, якімі насычаны фільм. Найперш ён спадабаецца жаночай аўдыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?