П'янага мужчыну не пусцілі ў мінскае метро, пасля чаго ён вырашыў вярнуць жэтон у касу станцыі «Маладзёжная» і разбіў у ёй шкло, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Гэты 30-гадовы грамадзянін быў затрыманы. Пры гэтым у кампаніі з дэбашырам апынуўся мужчына, які з 2007 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па ініцыятыве органаў унутраных спраў Чэлябінскай вобласці Расіі як без вестак зніклы.
Акрамя таго, супрацоўнікі УУС па ахове мінскага метрапалітэна на станцыі «Плошча Леніна» затрымалі 22-гадовага мінчука, які быў у стане моцнага наркатычнага ап'янення.
Сам затрыманы запэўніваў, што ён ужыў спіртное. «У рэальнасці ж малады чалавек быў пад моцным дзеяннем курыльнага наркотыку, што выяўлялася ў неадэкватных паводзінах. Затрыманы доўгі час не мог назваць ні дату, ні месца, дзе ён знаходзіцца», — распавялі ў міліцыі.
Як высветлілася пазней, хлопец працуе грузчыкам на адной з сталічных касметычных фабрык, куды і хацеў дабрацца на метро. Cпайс, па яго словах, паспрабаваў упершыню, купіўшы дозу праз інтэрнэт. Частку курыльнай сумесі ён ужыў перад працай, частку пакінуў на потым. Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.





