18 лістапада ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя гурту «Крама» з нагоды выхаду іх новага альбома «Белая вада». Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры чыгуначнікаў.

«Музычная праца над альбомам расцягнулася фактычна на чатыры гады, — кажа лідар гурту Ігар Варашкевіч. — Мне падаецца, што гэта наш найлепшы альбом па якасці гучання. Пасля яго прэзентацыі, ужо ў новым годзе, плануем арганізаваць тур па Беларусі».

У гурту ўжо ёсць адзін кліп на песню з альбома «Дзяўчынка са шклянымі вачыма». Варашкевіч адзначае, што яны з задавальненнем знялі б кліп на кожны з трэкаў, але такой магчымасці няма. «Усё жыццё зайздросціў Міхалку: у яго як толькі песня — адразу кліп».

Аўтар тэкстаў Зміцер Лукашук адзначае, што, на яго думку, «альбом атрымаўся вытрыманы, вельмі сур'ёзны па змесце і па музычным падыходзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?