Лідар так званай «ЛНР» Ігар Платніцкі варты толькі «двубою» з украінскім судом, заявіў спікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс.

«Платніцкі, які кіраваў выкраданнем і перадачай у рукі ФСБ жанчыны, Надзеі Саўчанкі, годны толькі «двубою» з украінскім судом», — напісаў ён на сваёй асабістай старонцы ў Twitter.

Раней у сераду лідар сепаратыстаў прапанаваў украінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку «сысціся ў паядынку» і заклікаў «неадкладна адказаць» на прапанову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?