Кампанія Google распрацавала прасунуты алгарытм распазнавання выяў, які здольны ствараць тэкставыя апісанні таго, што праграма «бачыць».

Сістэма, якую запусціла Google, можа ствараць подпісы накшталт «два сабакі гуляць на траве» ці «група маладых людзей гуляе ў фрысбі». Пошук Google і раней умеў пазнаваць Эйфелеву вежу ці Роберта Даўні-малодшага ды прапаноўваць фота з імі. Але новая тэхналогія не проста знаходзіць падобныя выявы і аналізуе кантэкст — цяпер распазнаюцца самі вобразы на выявах.

Нерэдка сістэма робіць памылкі, як незначныя, так і грубыя.

Напрыклад, замест двух «знойдзеных» на фота сабак можа быць тры, а ружовы матацыкл можа аказацца даволі чырвоным. Але бываюць і болей складаныя выпадкі: хлопчыка, які шэпча нешта на вуха дзяўчынцы, алгарытм распазнаў як мыльную бурбалку, а налепкі на дарожным знаку — як ежу і пітво.

Распрацоўкі сістэмы працягваюцца. Такі алгарытм можа спатрэбіцца як у выпадку падпісвання вялікіх масіваў фота, так і для пошукавай выдачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0