«Навукова даказаных фактаў, што электронныя цыгарэты бясшкодныя для чалавека, няма. Аднак ёсць шмат падстаў сцвярджаць, што яны наносяць такую ж шкоду арганізму, як і звычайныя цыгарэты.

Паколькі ў большасці выпадкаў у е-цыгарэтах таксама ёсць нікацін, што выклікае прывыканне. Людзі, якія пераходзяць на электронныя цыгарэты, у выпадку іх адсутнасці кураць звычайныя, таму што застаецца прывыканне да самога працэсу. Гэта не той выпадак, які дапамог бы пазбавіцца ад нікацінавай залежнасці», — сказала Людміла Наройчык.

Паводле слоў спецыяліста,

у электронных цыгарэтах таксама ёсць іншыя дабаўкі: араматызатары, прапiленглiколь, гліцэрына, якія для ўдыхання вельмі непажаданыя. Акрамя таго, праведзеныя ў ЗША даследаванні даказалі прысутнасць у электронных цыгарэтах рэчываў, што аказваюць агрэсіўнае ўздзеянне на дыхальныя шляхі, у прыватнасці рэчыва, падобнага па саставе на антыфрыз.

«СААЗ і Міністэрства аховы здароўя іншых краін усё больш прыходзяць да меркавання, што трэба забараніць распаўсюджванне і выкарыстанне электронных цыгарэт. Такая тэндэнцыя фарміруецца ў свеце», — сказала намеснік галоўнага врача.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?