Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній «Твая сталіца» Андрэй Чарнышоў. 

У параўнанні з вераснем у кастрычніку сярэдняя цана кв. м новабудоўляў класа стандарт павялічылася нязначна — на 1%, ці 10 долараў, да ўзроўню 1.590 долараў. У прыватнасці, сярэдняя цана кв. м аднапакаёвых кватэр у класе стандарт у кастрычніку склала 1.680 долараў, двухпакаёвых — 1.600 долараў і трохпакаёвых — 1.560 долараў. Па астатніх класах якасці жылля цэны засталіся на ранейшым узроўні. «Пачынаючы з другога квартала гэтага года сярэдняя цана кв. м на пярвічным рынку спынілася на адзнацы 1.670 долараў/кв. м і ў наступным толькі нязначна балансуе вакол яе», — адзначыў эксперт. 

Без уліку класнасці жылля самым дарагім раёнам у кастрычніку выступаў Першамайскі (1.985 долараў), самымі таннымі — Маскоўскі (1.500) і Фрунзенскі (1.490) раёны.

«Пакупніцкая актыўнасць на рынку працягвае заставацца стабільнай, нягледзячы на адсутнасць ужо досыць доўгі час даступных крэдытных рэсурсаў. Апошнім часам усё больш пакупнікоў з другаснага рынку прыходзяць па куплю на пярвічны рынак», — адзначыў Чарнышоў. 

На другасным рынку жылля сярэдні кошт кв. м у кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў у кастрычніку засталася ў параўнанні з цэнамі папярэдніх месяцаў на ранейшым узроўні. Па факце заключаных здзелак сярэдняя цана сфарміравалася на ўзроўні 1.630 долараў/кв. м: аднапакаёвых — 1.750, двухпакаёвых —1.530, трохпакаёвых — 1.535. «Характэрна, што ў кастрычніку цана квадратнага метра трохпакаёвых кватэр сфарміравалася на ўзроўні двухпакаёвых», — адзначыў эксперт. 

Для кватэр, якія маюць базавы набор мэблі (кухня, стол, крэслы, канапа/ложак, шафа-купэ), бытавую тэхніку (халадзільнік, тэлевізар, мікрахвалевая печ, пральная машына-аўтамат) і акуратны рамонт (падлогі лінолеум ці ламінат, шпалеры без істотных дэфектаў, аздабленне сцен ваннага пакоя і санвузла кафляй),

кошт арэнды ў кастрычніку застаўся на ўзроўні верасня: аднапакаёвыя — 350 долараў/месяц, двухпакаёвыя — 430, трохпакаёвыя — 490.

«Гэта сведчыць аб тым, што гэтыя цэны арэнды цяпер з'яўляюцца прымальнымі для рынку», — лічыць спецыяліст.

Актуальныя цэны арэнды кватэр, якія здаюць без мэблі і ўсяго толькі ў здавальняючым стане, знізіліся прыкладна на 5-7% і склалі 310 долараў/месяц для аднапакаёвых, 390 — для двухпакаёвых і 440 — для трохпакаёвых. Цэны прыведзеныя без кошту камунальных паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?