Культуролаг Юлія Чарняўская расказала пра гэта ў інтэрв’ю «Народнай Волі». Яна спаслалася на гісторыю, пачутую ад свайго дзеда — пісьменніка Васіля Віткі.

«Дзядуля расказваў: неяк зайшоў Караткевіч, папрасіў кілішак. Ён не быў у нас частым госцем, дзед увогуле быў замкнёным чалавекам, але, відаць, у той дзень Караткевічу было надта ўжо сумна. Дома ў нас практычна не пілі, але ў дзеда ў шафе заўжды стаялі херас і добры каньяк. Уладзімір Сямёнавіч выпіў і сказаў: «Ведаеце, Цімох Васільевіч, а ў мяне ж на гэтай вуліцы сын жыве…» Я веру ў гэта: дзеду заўжды былі гідкія чуткі, сказаў пра гэта ён толькі мне — і ўжо нашмат пазней пасля смерці Уладзіміра Сямёнавіча».

У шлюбе ў Валянціны і Уладзіміра Караткевічаў дзяцей не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?