20 лістапада ў сядзібе выдавецтва «Галіяфы» (Мінск, вул. Валгаградская, 4а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь: забытая вайна». Пачатак а 19.00.
Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна для Беларусі распачалася 1 верасня 1939. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталяванню там савецкай улады.





