Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.
Нагадаем, 23 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў, што беларускі бок спадзяецца ў хуткім часе атрымаць адказ на прапановы па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.
Ён адзначыў, што гэтыя прапановы былі абнародаваныя яшчэ ў чэрвені, калі адбыўся першы раўнд кансультацый па гэтым пытанні. «Яны разглядаюцца бакамі, і спадзяемся, што ў хуткім часе атрымаем адказ ад нашых еўрапейскіх партнёраў, спадзяемся, адказ будзе станоўчым», — сказаў Мірончык.
Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што
пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай: беларускія грамадзяне павінны мець такія ж умовы атрымання шэнгенскіх віз, як і грамадзяне іншых краін Усходняга партнёрства.
На просьбу журналістаў больш падрабязна расказаць пра беларускія прапановы Мірончык сказаў: «Мы ўстрымліваемся ад публічнага разгляду тых канкрэтных прапаноў, якія з'яўляюцца прадметам дыпламатычных перамоў. Мы працуем за сталом перамоў, а не карыстаемся так званай мегафоннай дыпламатыяй».
Як паведамляла БелаПАН раней крыніца ў Еўракамісіі, блізкая да перамоўнага працэсу, на перамовах у чэрвені з боку Беларусі прагучала прапанова дазволіць дыпламатам і членам афіцыйных дэлегацый падчас візітаў наведваць ЕС па дыпламатычных пашпартах. «Цяпер у выпадку запрашэння на сустрэчу беларускія дыпламаты павінны таксама атрымаць візу. Прапаноўваецца дазволіць ім уезд па дыпламатычным пашпарце», — адзначаў прадстаўнік Еўракамісіі.
У той жа час суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычны пашпартах.
Крыніца тады звярнула ўвагу, што рашэнне па гэтым пытанні «будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі зменаў, калі такія будуць».





