У структуры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі можна стварыць дэпартамент сям'і і дзяцей. Такую прапанову выказаў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Беларусі.

«Трэба, каб гэты орган каардынаваў усю работу ў раёне, вёў агульны банк даных, даваў бы імпульсы: каму што зрабіць — участковаму, медыцыне, школе. У нас ёсць для гэтага рэсурсы».

Віцэ-прэм'ер прапанаваў удзельнікам пасяджэння абмеркаваць гэту ініцыятыву ў бліжэйшы час.

Акрамя таго, Анатоль Тозік адзначыў, што нярэдка праблемы ў сям'і выяўляюцца ўжо тады, калі іх ужо позна вырашаць: «Сям'я — гэта даволі закрыты арганізм. Пытанне ў тым, як выявіць праблему да яе развіцця». За 8 гадоў дзеяння дэкрэта нумар 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях» з няўдалых сем'яў забралі 29-30 тыс. дзяцей. «Размова ідзе аб такіх сітуацыях, калі дзяцей трэба ратаваць. Добра, што прыкладна 50-57 працэнтаў удаецца вярнуць назад да бацькоў, якія адумаліся. Але палавіна ж застаецца…», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?