Экс-гулец БАТЭ, а цяпер французскага «Меца» Сяргей Крывец даў вялікае і цікавае інтэрв'ю Tribuna.com.
-– Чаму ты не называеш песню, якую спяваў на сваёй першай трэніроўцы ў «Мецы»?
— Проста не хачу агучваць назву песні. Куплецікі выканаў. Хлопцам нібы спадабалася. Спяваў на беларускай. Хоць французы, наколькі я зразумеў, не вельмі разбіраюцца. Жывуць па даўнім стэрэатыпе і амаль усіх усходніх славян называюць рускімі. Хаця мяне гэта неяк абышло бокам. Ва ўсіх маіх прафайлах напісана «Biélorussie», чым я вельмі задаволены.
Гэта значыць я не пагаджуся, калі мяне раптам пачнуць называць рускім, але і казаць, быццам стараюся сваёй гульнёй у Францыі прасоўваць Беларусь, не стану. Мне здаецца, краіну павінна прасоўваць зборная, а не асобныя футбалісты. А ў астатнім … Ну, калі чалавек не ведае, дзе Беларусь знаходзіцца, я ж не стану насіцца за ім з глобусам. Ну, неадукаваны ён, што я з ім зраблю? Трэба было вучыць геаграфію ў школе.
* * *
Крывец перайшоў у «Мец» у жніўні. Цяпер клуб пасля 13 тураў займае 9-ы радок у турнірнай табліцы, а ў гэтую пятніцу згуляе дома з ПСЖ (22:30). Матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Сетанта», даступны ў мінскіх кабельных сетках.





