У сваім пасланні Федэральнаму сходу прэзідэнт Расіі Пуцін зробіць стаўку на рэальную барацьбу з карупцыяй і эканамічную лібералізацыю.

Пра гэта ў сераду, 19 лістапада, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

У артыкуле пад назвай «Па некаторых паведамленнях, Пуцін здзівіў сваіх дарадцаў рашэннем падтрымаць рэальную барацьбу з карупцыяй» (Putin Said to Stun Advisers by Backing Corruption Crackdown), напісанай Яўгеніяй Пісьменнай і Ірынай Рэзнік, гаворыцца са спасылкай на ўласныя неназваныя крыніцы аб тым, што прэзідэнт Расіі прыняў рашэнне падтрымаць праграму радыкальнай лібералізацыі эканомікі і рэальнай барацьбы з карупцыяй.

Раней дзяржаўныя інфармагенцтвы паведамлялі, што ў гэтым годзе з пасланнем прэзідэнт Расіі выступіць 4 снежня і яго асноўнай тэмай сапраўды стане развіццё эканомікі краіны, у прыватнасці пытанні падаткаабкладання.

Па дадзеных Bloomberg, новая эканамічная праграма была распрацавана каля месяца таму па выніках сустрэчы Уладзіміра Пуціна з прадстаўнікамі эканамічнага блока ва ўрадзе. Крыніцы агенцтва распавялі, што на ёй міністр эканамразвіцця Аляксей Улюкаеў распавёў пра тое, што інфляцыю стрымліваць ўсё цяжэй і рэцэсіі пазбегнуць не ўдасца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?