У ноч на 20 лістапада Данецк на некалькі секунд асвятліла вялікая яркая ўспышка.
На некалькі секунд у горадзе стала светла, як днём. Мясцовыя жыхары кажуць, што пасля гэтага ў Данецку на некалькі секундаў згасла святло. Па-ранейшаму абясточаны Кіеўскі раён горада.
Паводле папярэдніх дадзеных, у раёне завода «Тапаз» адбылося міжфазавае кароткае замыканне на высакавольтнай лініі электраперадачы напругай 110 кілавольт.





