на фота — Тадэвуш Кандрусевіч падчас чэмпіянату ў мінулым годзе, фота catholic.by
Турнір пачнецца ў Маладзечне сёння, 24 лістапада. Удзел у ім пацвердзілі ўсе чатыры дыяцэзіі Беларусі. Удзельнікам чэмпіяната трэці раз стане і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Удзел у чэмпіянаце пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі. Формула турніру: кожная каманда згуляе з іншай», — распавёў Сatholic.by кс. Павел Салабуда, адзін з арганізатараў турніру.
План турніру:
12.00 — святая Імша (парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне)
14.00 — цырымонія адкрыцця і пачатак гульняў (лядовы Палац)
19.00 — цырымонія закрыцця і ўзнагароджванне ўдзельнікаў.
Маладзечна стала трэцім па ліку горадам, які збірае вакол сябе футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства. Упершыню чэмпіянат па міні-футболе сярод беларускіх каталіцкіх святароў прайшоў у Лідзе ў 2012 годзе, летась турнір праходзіў у Лепелі.
Пераможцамі абодвух турніраў станавілася футбольная каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.