Кіраўнік Беларусі запатрабаваў навесці парадак на заводзе «Белкамунмаш». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лістапада на ўрачыстым адкрыцці завода «Штадлер Мінск» у Фаніпалі.
«Было абяцана, што старая пляцоўка будзе развівацца, «Белкамунмаш «не застанецца на задворках гісторыі. Мне абяцалі, што завод будзе такім жа высокатэхналагічным, як Stadler Minsk. Я атрымліваю іншую інфармацыю. Можа, яна не зусім такая».
Лукашэнка даручыў да Новага года пачаць усе неабходныя меры па вырашэнні праблемы «Белкамунмаша». Займацца гэтым павінен як урад, так і кіраўніцтва Stadler.
Адказнасць Лукашэнка ўсклаў на дырэктара кампаніі «Штадлер Мінск» Уладзіміра Караля. Уладальнік швейцарскай кампаніі Петэр Шпулер паабяцаў знайсці канкрэтнае рашэнне, якое задаволіць усе бакі.
Дарэчы, 30% супрацоўнікаў новага завода Stadler Minsk — гэта выхадцы з «Белкамунмаша».





