Зборнік апавяданняў — непрыдуманых гісторый — магілёўскай літаратаркі Таццяны Барысік «Жанчына і леапард» пабачыў свет у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Большасць сюжэтаў, з якімі вы сутыкнецеся ў гэтай кнізе, — узятыя з нашага штодзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў, клопаты, праблемы і радасці сучасных вяскоўцаў і гараджан, уся гама чалавечых пачуццяў знаходзяць сваё адлюстраванне ў невялікіх апавяданнях пісьменніцы.
Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў.
Таццяна Барысік — выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», піша вершы і прозу. Друкуецца ў рэспубліканскай перыёдыцы, нізка апавяданняў увайшла ў зборнік «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Мінск, 2007).
Таццяна Барысік — сталы аўтар «Нашай Нівы». Апавяданне, якое і дало назву зборніку, таксама друкавалася на старонках газеты.
Таццяна Барысік. Жанчына і леапард — вясёлае і шчымлівае апавяданне





