На гэтым тыдні відэагульня Grand Theft Auto 5 выйшла на прыстаўках новага пакалення: Sony Playstation 4 i Xbox One. Гульцы ацанілі палепшаную графіку і новы від ад першай асобы ды выйшлі на фотапаляванне, перадаеThe Vegre.
iAlexBullet
REPDEK
beachgamestv
REPDEK
beachgamestv
iNakedo
arsenicthreat
makavelicinema
JackOEllingham
Гульня Grand Theft Auto 5 выйшла 17 верасня 2013 года для прыставак Playstation 3 і Xbox 360. Не гледзячы на тое, што яна не выходзіла ля персанальных камп’ютэраў, гульня ставіла рэкорд за рэкордам па продажах. За першы дзень продажы дасягнулі 800 мільёнаў даляраў, а на май 2014 года склалі амаль 2 мільярды далраў.
Верагодна, на сённяшні дзень продажы GTA 5, з улікам запуску на новых платформах, перавысілі касавыя зборы фільма «Тытанік» (2,187 млрд даляраў) і магчыма нават наблізіліся да збораў самага касавага фільма за гісторыю — «Аватара» (2,787 млрд даляраў).
Гульня праходзіць у выдуманым горадзе Лос-Сантас і яго прыгарадах, гулец вольны даследваць адкрыты свет плошчай з Віцебск ці Гомель. Прыняць прыйдзецца па чарзе тры альтар-эга: былога рабаўніка банкаў, а цяпер няўдалага сем’яніна Майкла, чарнаскурага гангстара Франкліна і лётчыка-вар’ята Трэвара. Троіца аб’яднаецца, каб спланаваць і здзейсніць новыя грандыёзныя злачынствы.
Для персанальных камп’ютараў GTA 5 выйдзе праз два месяцы, 27 студзеня 2015 года.





