Па ўкладненых дадзеных, у палоне баевікоў на Данбасе знаходзіцца каля 650 чалавек, частка з якіх перайшла на іх бок.
Пра гэта ў каментары каналу «112.Украіна» заявіў кіраўнік Цэнтра абмену палоннымі Уладзімір Рубан.
«Усяго, па ўдакладненых спісах, крыху больш за 650 чалавек. Трэба разумець, што ў гэтым спісе ёсць людзі, якія перайшлі на бок «ДНР» і «ЛНР», але мы іх яшчэ пакідаем у спісе палонных», — дадаў ён.
Рубан распавёў, што ўжо дамовіліся аб абмене «40 на 40», а далей, «будзе зацішша і будуць вылучаны нейкія новыя ўмовы».





