У Латвіі тэарэтычна магчымы дзяржаўны пераварот. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі 19 лістапада.
Ён таксама дадаў, што калі афіцыйны Брусэль прызнае гэты пераварот, краіне пагражае небяспека.
Пяскоў таксама адзначыў, што Расія жадае, каб яе партнёры ведалі, што ў дзяржавы ёсць свае пэўныя «чырвоныя лініі», якія НАТА не варта перасякаць.
Прэс-сакратар Пуціна падзяліў засцярогі журналіста Бі-Бі-Сі Джона Сімпсана аб тым, што
калі тое, што здарылася з Украінай, здарыцца і з Латвіяй, яе грамадзяне расійскага паходжання падымуць антыўрадавае паўстанне.
МЗС Латвіі ўжо паспела пракаментаваць выказванні Пяскова.
«Азнаёміўшыся з выказваннямі спадара Пяскова, магу адзначыць, што логіка мыслення і яснасць выказванняў прэс-сакратара прэзідэнта РФ не былі тымі якасцямі, якія браліся ў разлік пры прызначэнні яго на займаную пасаду», — заявіў агенцтву BNS прадстаўнік МЗС Латвіі Карліс Эйхенбаумс.





