19 лістапада старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Міністэрства аховы здароўя прапановы Партыі БНФ па ўдасканаленьні працы з рэцэптамі на набыццё лекаў, паведамляе прэс-служба партыі.

Гэты зварот быў выкліканы тым, што цягам апошняга месяца дзейнічае палажэнне, паводле якога рэцэпты на набыццё лекаў маюць аднаразовы характар і павінныя пакідацца ў аптэцы.

19 кастрычніка пачаў дзейнічаць новы парадак выпіскі рэцэптаў для набыцця лекаў. Новы парадак прадугледжвае, што пры набыцці лекавых сродкаў за поўны кошт выпісаныя рэцэпты павінныя заставацца ў аптэцы. Гэтае новаўвядзенне выклікала шматлікія нараканні з боку грамадзянаў. Цягам апошняга месяца, калі дзейнічае новы парадак, у партыю паступілі шматлікія скаргі грамадзянаў на нязручнасці і перашкоды ў набыцці лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0