Фота www.bhs.co.uk.
Сёння ў Канах на міжнароднай выстаўцы праектаў у сферы нерухомай маёмасці MAPIC-2014 група кампаній «Дана Холдынгс» правяла прэзентацыю гандлёвага цэнтра Dana Mall у комплексе «Маяк Мінска». І сёння ж брытанская кампанія BHS падпісала дамову аб арэндзе гандлёвых плошчаў з забудоўшчыкам. На беларускі рынак выходзіць набуйнейшы вытворца адзення ў Вялікабрытаніі, вядомы ва ўсім свеце брэнд BHS.
Прадстаўнікі брытанскай кампаніі высока ацанілі перспектывы працы ў Беларусі. На думку камерцыйнага дырэктара BHS Марціна Моргана, беларускі рынак імкліва развіваецца. «Мы ўжо даўно планавалі выхад на яго. І цяпер той самы час, а Dana Mall — якраз тое самае месца, каб ажыццявіць планы. Таму мы рады, што восенню наступнага года брэнд BHS стане даступны жыхарам Беларусі ў самым вялікім гандлёва-забаўляльным цэнтры ў рэгіёне», — заявіў Марцін Морган.
Бізнесмен падкрэсліў, што высока цэніць магчымасці для работы ў Беларусі, якія з'явіліся дзякуючы партнёрам з «Дана Холдынгс». «Ад асобы кампаніі я дзякую Dana Mall за тое, што з гэтай пляцоўкі мы зможам выйсці на яшчэ адзін перспектыўны рынак, які актыўна развіваецца», — адзначыў Марцін Морган.





