20 лістападзе Мікалаю Дзядку было прад’яўленае новае абвінавачванне па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паведамляе сайт abc-belarus.org. Справа была заведзена 13 лістапада. У бліжэйшы час яго перавядуць у СІЗА.
Да гэтага Дзядок правёў 8 сутак у штрафным ізалятары, а потым быў пераведзены ў адзіночную камеру.
Зняволены павінен быў выйсці на свабоду 3 сакавіка 2015 года, правёўшы за кратамі 4,5 гады. Цяпер Дзядку пагражае яшчэ год турмы.





