У цэнтры Харкава адбыўся магутны выбух ля электрападстанцыі, якая забяспечвае святлом ваенны шпіталь.
У цэнтры Харкава каля электрападстанцыі, якая сілкуе вайсковы шпіталь, адбыўся моцны выбух. У выніку выбуху пацярпелых няма, падстанцыя не пашкоджаная, паведаміў прадстаўнік міліцыі Харкава.
Пракуратура папярэдне кваліфікавала крымінальную вытворчасць па артыкуле аб наўмысным пашкоджанні маёмасці шляхам выбуху.
Выбух у цэнтры горада на вуліцы Трынклера адбыўся прыкладна ў 18 гадзін.
Выбухная хваля пашкодзіла чатырохпавярховы жылы дом насупраць — у ім выбітыя шыбы.
У міліцыі мяркуюць, што гэта наўмысны выбух. Расследаванне кантралюе пракуратура Харкаўскай вобласці.
Вайсковы шпіталь у Харкаве — адна з медыцынскіх устаноў, якая прымае параненых вайскоўцаў у зоне АТА.
9 лістапада ў Харкаве адбыўся выбух ў рок-пабе «Сцяна», тады пацярпелі 11 чалавек. Пракуратура адкрыла крымінальную вытворчасць па артыкуле пра тэракт.
Праз тыдзень СБУ заявіла, што затрымала падазраваных.





