Ужо 1 снежня гэтага года кампанія Apple можа перагледзець закупачныя рублёвыя цэны на свае гаджэты ў бок значнага павелічэння.
Пра гэта ў пятніцу, 21 лістапада, піша газета «Ведомости» са спасылкай на ўласныя крыніцы сярод партнёраў амерыканскай кампаніі.
Крыніцы «Ведомостей» не сказалі, на колькі патэнцыйна могуць вырасці цэны на гаджэты Apple у Расіі з-за валютных пералікаў. Але, як паведамляюць крыніцы, што гаворка можа ісці пра рост прыкладна на чатыры-пяць тысяч расійскіх рублёў (932 тыс. — 1 млн. 162 тыс. беларускіх).
Паводле газеты, кампанія Apple ужо паведаміла сваім расійскім дыстрыб'ютарам пра рост закупачных цэнаў на айфоны апошняй серыі з наступнага месяца.
З-за значнага росту курсу даляра і еўра за апошнія месяцы — амаль на траціну — закупленыя раней гаджэты Apple на расійскай рынку аказаліся ў валютным эквіваленце аднымі з самых танных у свеце і супастаўнымі па цане, напрыклад, у далярах з амерыканскім рынкам. Да дэвальвацыі рубля расійскі рынак, наадварот, традыцыйна характарызаваўся высокімі цэнамі на гэтую прадукцыю.
На афіцыйным сайце Apple зараз цана за айфон апошняй мадэлі, прадстаўленай у верасні 2014 года, — ад 31 999 рублёў. Па бягучым курсе ЦБ, гэта — $685.





