Спецпадраздзяленні паліцыі выціснулі з галоўнай плошчы мексіканскай сталіцы тысячы дэманстрантаў, якія патрабавалі адшукаць зніклых у верасні студэнтаў і пакараць вінаватых у іх выкраданні.
Улады ўжылі сілу пасля таго, як некалькі сотняў пратэстоўцаў у масках зладзілі сутычкі з паліцэйскімі ля сцен Нацыянальнага палаца. Паведамленняў аб пацярпелых няма.
Раней паліцыя разагнала групу дэманстрантаў, якія спрабавалі заблакаваць трасу ў раёне міжнароднага аэрапорта Мехіка.
Акцыі з патрабаваннем знайсці зніклых становяцца ўсё больш шматлікімі.
43 студэнты зніклі без вестак 26 верасня ў горадзе Ігуала, за 200 км на поўдзень ад сталіцы краіны Мехіка, пасля дэманстрацыі, якая скончылася сутыкненнем пратэстоўцаў з паліцыяй. Сведкі казалі, што іх павезлі на паліцэйскіх машынах.
Пракуратура Мексіка паведамляла, што ў арганізацыі выкрадання падазраецца мэр горада Ігуалы.





