У апошнім нумары часопіса Icon з'явіліся фоты беларускіх мадэляў Вольгі Антропавай і Вольгі Хіжанковай. Аўтар фотаў — Саша Яраслаўцаў.
«Асабліва цешыць той факт, што сёння чары выдатных лэдзі з беларускім пашпартам можна (і нават трэба) падкрэсьліць не рэчамі, зробленымі дзесьці ў Італіі / Амерыцы / Францыі / Турцыі, а чымсьці родным, зразумелым і вельмі блізкім», — піша Icon.
«Быць беларусамі і любіць сваю краіну яшчэ ніколі не было так модна, як цяпер. Прычым рабіць гэта шчыра, і ад усёй душы, а не таму, што хтосьці гэтую любоў навязвае…», — дадае часопіс.





