Сёння спаўняецца год з дня трагедыі ў супермаркеце «Maxima» ў рыжскім мікрараёне Залітудэ, калі ў выніку абвальвання канструкцый даху загінулі 54 чалавекі, у тым ліку ратавальнікі.
Сярод загінулых былі бацькі школьнікаў мясцовай гімназіі (некаторыя дзеці страцілі адразу дваіх бацькоў), супрацоўнікі дзіцячага садка «Эўрыка», работнікі магазіна. Таксама атрымалі раненні 104 чалавекі.
У супермаркеце было два абвальванні, і другое адбылося, калі там ужо працавалі ратавальнікі.
У Латвіі 23—25 лістапада была абвешчана трохдзённая жалоба, жалобу абясцілі ў суседняй Літве, пасольства Латвіі ў Мінску адкрыла кнігу спачуванняў.
Супермаркет «Maxima» ў Залітудэ быў адкрыты ў 2011 годзе і атрымаў прызнанне як адзін з трох лепшых архітэктурных праектаў года.
Пасля трагедыі сышоў у адстаўку прэм'ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс, а некаторыя адказныя асобы ў сферы кантролю за будаўніцтвам пазбавіліся сваіх пасадаў.





