Як паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама, 54-гадовы мужчына спрабаваў забраць у жонкі грошы, каб купіць гарэлку. А кабета, стаміўшыся ад п’янства сужэнца, засекла яго.
Жанчына сама выклікала міліцыю. Але паведаміла, што знайшла мужа з рассечанай галавой ў гаспадарчай прыбудове. Акалічнасці здарэння раскрылі хутка. Высветлілася, што
муж сам пагражаў сякерай жонцы, калі спрабаваў забраць сумку з грашыма. Але жанчына аказалася спрытнейшай — выхапіла сякеру і некалькі разоў стукнула яго па галаве.
Заведзена крымінальная справа.





