На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада прайшлі чарговыя таргі. Расійскі рубель працягнуў пачаты ў панядзелак рост, значна умацаваўшы свае пазіцыі.
Даляр не змяніўся ў цане — 10 780 беларускіх.
Еўра ўмацаваўся на Br10 рублёў да 13 520.
Расійскі рубель вырас адразу на Br5 да 235 беларускіх.





