Мікалай Каламейцаў, kommersant.ru

Мікалай Каламейцаў, kommersant.ru

Фракцыя камуністаў у Дзярждуме Расіі прапанавала разарваць дыпламатычныя адносіны з Літвой, а таксама ўвесці супраць яе санкцыі. З такой ініцыятывай выступіў намеснік кіраўніка фракцыі КПРФ Мікалай Каламейцаў.

Паводле яго слоў, гэтыя меры стануць адказам на «хамскія і цынічныя выказванні» прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.

«Прапаную даручыць камітэту па міжнародных справах падрыхтаваць заяву, а можа быць, і пастанову аб неабходнасці ўвядзення санкцый супраць Літвы і, можа быць, нават аб спыненні дыпламатычных адносін. Гэта непрымальна, калі прэзідэнт краіны дапускае такія хамскія і цынічныя выказванні», - заявіў Каламейцаў.

Спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін прапанаваў унесці гэтую заяву на разгляд ніжняй палаты парламента «ва ўстаноўленым парадку».

20 лістапада прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў інтэрв'ю мясцовай радыёстанцыі LRT назвала Расію тэрарыстычнай дзяржавай.

Паводле яе слоў, Расія «ажыццяўляе агрэсію» супраць Украіны, якая «змагаецца за мір ва ўсёй Еўропе, за ўсіх нас». «Калі тэрарыстычную дзяржаву не спыніць, то агрэсія можа распаўсюдзіцца па Еўропе і далей», - лічыць Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?