Школа, закладваючы веды, павінна вучыць думаць, дапамагаць вызначыцца ў жыцці.
Пра гэта сёння на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Першачарговая задача школы — закладваць веды, вучыць думаць, дапамагаць вызначыцца ў жыцці. Ці гатовыя мы да гэтага, ці гатовыя нашы настаўнікі да гэтага?» — сказаў ён.





