Праблему прэстыжу прафесіі настаўніка толькі павышэннем заробку не вырашыць.
Пра гэта сёння на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы акрэсліў важны блок праблем, які стаіць сёння перад беларускім грамадствам, — павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка.
«Заробкам тут усё не вырашым. Многія фактары ўплываюць на тое, што статус настаўніка сёння недапушчальна нізкі, грае сваю ролю ў тым ліку і сучасная культура, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Успомніце, як шмат выдатных кніг і фільмаў пра настаўнікаў і школе стваралася ў савецкія гады.
Але зараз пісьменнікі, сцэнарысты, рэжысёры прапануюць нам зусім іншых герояў. А гэта ж фармуе грамадскую думку не на карысць настаўніка».





