president.gov.by
У Беларусі аптымізуюць сістэму адукацыі, прыбраўшы ўсё лішняе і пакінуўшы зэканомленыя сродкі ў самой сістэме адукацыі.
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ.
Лукашэнка адзначыў, што праблемы сістэмы адукацыі будуць разгледжаныя ў бліжэйшы час на яго ўзроўні.
«Я ўжо заракаўся, што мы ні ў якім выпадку больш не будзем рэфармаваць адукацыю. Бо дарэфармаваліся ў свой час да таго, што давялося ўсё ламаць, перакульваць і вяртаць ўсё лепшае, прыстасоўваючыся да добрага сучаснага, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
— Меркаваў, усё, адукацыю больш чапаць не будзем. Але нічога не атрымалася, бо жыццё нас прымушала ісці наперад, пачынаючы ад цэнтралізаванага тэставання і заканчваючы іншымі працэсамі. І я ўбачыў, што мы проста адстаем у сучасных умовах ад патрабаванняў жыцця».
Лукашэнка мяркуе, што сістэма адукацыі моцна забюракратызавана. З настаўнікаў патрабуюць справаздачаў, акрамя планаў ўрока, у тры разы больш, чым асноўная нагрузка, усякай пісаніны.
«Мне дакладваюць, што гэтае пытанне вырашана. Паглядзім, ці вырашана. Але я адчуў, што дзе-небудзь нешта ўпускаем, не ідзем у нагу з часам», — адзначыў ён.
У гэтай сувязі была створана група, якая займалася вывучэннем праблемных пытанняў у сістэме адукацыі. Паводле слоў Лукашэнкі, група падрыхтавала даклад, Прапануючы усё ў лепшым выглядзе. Лукашэнка адзначыў, што яго гэта насцярожыла, таму была створана другая група, каб яшчэ раз вярнуцца да вывучэння праблем у школе і ў ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што сёння свет знаходзіцца ў зацяжной эканамічнай рэцэсіі. Гэта ўплывае і на Беларусь, бо краіна з экспартна арыентаванай эканомікай.
«Дадатковых сродкаў мы не знойдзем, трэба аптымізаваць, прыбіраць ўсё лішняе, эканоміць грошы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Лукашэнкі, толькі акунуўшыся ў рэаліі сваёй прафесіі, будучы спецыяліст зразумее, ці на правільным ён шляху. «Трапіў не туды — сыходзь з першага курса. Пераходзь на іншую спецыяльнасць і вучыся», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама запатрабаваў асучасніць праграмы навучання ў школах і ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы выказаў незадаволенасць тым, як выконваецца дадзенае ім даручэнне змяніць праграмы ВНУ, не кажучы ўжо пра школы.
«Што мы прымушаем ў сілу неабходнасці па праграме вывучаць у школе? Палова — хлам. Непатрэбны абсалютна для жыцця дзяцей.
Таму я запатрабаваў, каб праграмы былі змененыя. Нешта змянілі, але ўсё роўна гэта не тое», — сказаў ён.
«Усе мы разумеем, што вучыць дзяцей павінны лепшыя. Тыя, хто служыць добрым прыкладам, хто карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у бацькоў і вучняў. І, што больш важна, выхоўваць маладое пакаленне можа толькі чалавек, які мае пэўны духоўны багаж і выразныя маральныя ўстаноўкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.





