Цэны на бензін і дызельнае паліва ў Расіі ў 2015 годзе могуць вырасці на 10% у сувязі з падатковым манеўрам, заявіў віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Аркадзь Дварковіч.
«У сувязі з падатковым манеўрам цэны на бензін і дызпаліва могуць вырасці прыкладна да 10%. Гэта наш прагноз. Спадзяемся, што будзе ніжэй […]. Максімальны ўзровень, паўтараю, лічым, будзе не больш за 10%».
Падатковы манеўр ў нафтавай галіне, ухвалены Дзярждумай і Саветам Федэрацыі, прадугледжвае павышэнне з 2015 года унутранага кошту на нафту, а з ёй і цэны на паліва. Гэта павышэнне павінна змякчыць зніжэнне акцызаў.





