У Маладзечанскім раёне сур'ёзна пацярпела дзіця ў ДТЗ з удзелам аўтамабіля з летнімі шынамі.
«20 лістапада каля 18.10 у Радашкавічах Маладзечанскага раёна 52-гадовы кіроўца на «Мерседэсе» ўчыніў наезд на 9-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Хлопчык з страсеннем галаўнога мозгу і закрытым пераломам правай галёнкі шпіталізаваны ў бальніцу», — распавялі ў УДАІ.
На пярэдняй восі аўтамабіля былі летнія шыны.





