Жанчыны і дзяўчаты — афіцэры і падафіцэры амерыканскай арміі — упершыню змогуць пачаць курс падрыхтоўкі ў элітныя часткі лёгкай пяхоты сухапутных войскаў ЗША.

Пра гэта піша washingtonpost.com.

75-ы полк рэйнджэраў — спэцыяльнае фармаванне, якое складаецца з 4 батальёнаў, у якіх служаць прыкладна 2 200 байцоў. Яны праводзяць разведвальныя, дыверсійныя, штурмавыя і выратавальныя аперацыі, маюць парашутную падрыхтоўку.

У 2013 годзе Пентагон вырашыў максімальна скараціць колькасць пазіцый, якія дагэтуль былі закрытыя для жанчын. Вайсковыя структуры мусяць правесці спецыяльныя даследаванні, каб даказаць, чаму тая ці іншая функцыя не можа быць выкананая «слабым полам».

11 адабраных афіцэраў і 20 падафіцэраў праходзяць спэцыяльную тыднёвую праграму выпрабаванняў, якая паказвае ім, што іх чакае ў школе рэйнджэраў.

Кандыдаткі на службу ў рэйнджэрах.

Кандыдаткі на службу ў рэйнджэрах.

Цалкам курс падрыхтоўкі рэйнджэра разлічаны на 62 дні і ўключае цяжкія трэніроўкі ў горнай і балоцістай мясцовасці, а таксама ў джунглях.

«Я быў вельмі задаволены якасцю і колькасцю дабраахвотніцаў. Іхныя паказчыкі і прафэсіяналізм былі незвычайнымі», - адзначыў генерал-маёр Скот Мілер, камандуючы цэнтрам падрыхтоўкі ў Форце Бэнінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?