Даручэнне па аднаўленні і павелічэнні пагалоўя свіней у Беларусі знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

Аб гэтым заявіў журналістам старшыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў. Ён сёння прадставіў у Магілёўскім аблвыканкаме новага кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алега Садоўскага.

Паводле слоў старшыні КДК, праверкі ў шэрагу рэгіёнаў паказваюць, што належнай дынамікі, якая магла б адназначна сведчыць аб тым, што даручэнне будзе выканана так, як гэтага патрабуе кіраўнік дзяржавы (аднавіць пагалоўе свіней да таго ўзроўню, які быў у Беларусі да сітуацыі з афрыканскай чумой свіней), няма. Некаторыя суб'екты гаспадарання, напрыклад, у Гродзенскай вобласці, збіраюцца замест таго, каб аднаўляць пагалоўе, дабіцца павелічэння вытворчасці свініны за кошт прыбаўленняў у вазе. «Але на сённяшні дзень і прыбаўленняў у вазе, які маглі б кампенсаваць пагалоўе, на жаль, няма», - канстатаваў Леанід Анфімаў.

«Таму я хачу сказаць, што гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Пакуль мы назіраем з боку органаў мясцовай улады і аграрыяў хаатычны рух у гэтым напрамку: меры быццам бы і прымаюцца, але пакуль належнага эфекту не відаць», - сказаў Леанід Анфімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?