Верашчака. Фота lyakh.org.

Верашчака. Фота lyakh.org.

Навучальныя семінары і майстар-класы па прыгатаванні страў беларускай нацыянальнай кухні будуць арганізаваны для работнікаў рэстараннага бізнесу Беларусі, перш за ўсё сталіцы.

Паведаміў міністр гандлю Валянцін Чаканаў у час калегіі на тэму «Аб рабоце прадпрыемстваў грамадскага харчавання Мінска».

Паводле даных Мінгандлю,

цяпер у Мінску адзначаецца недахоп аб'ектаў, якія спецыялізуюцца на прыгатаванні страў беларускай нацыянальнай кухні і адлюстроўваюць каларыт культуры праз афармленне інтэр'ера, арганізацыю абслугоўвання і г.д.

На тэрыторыі рэспублікі, у прыватнасці, налічваецца амаль 200 такіх устаноў, у Мінску іх толькі 40.

Акрамя таго, назіраецца тэндэнцыя да адкрыцця ў Мінску аб'ектаў рэстараннага бізнесу, яны ў ліку агульнадаступных аб'ектаў складаюць больш як 57 працэнтаў. Пры гэтым у сталіцы недастаткова аб'ектаў хуткага абслугоўвання, якія нацэлены на продаж страў па нізкім кошце. І цяпер у Мінску функцыянуюць толькі 385 такіх устаноў, тады як у Брэсцкай вобласці іх 426, у Гомельскай — 545.

«Хоць работа сферы грамадскага харчавання Мінска апошнім часам выклікае ў работнікаў гандлёвага ведамства шмат пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, варта адзначыць, што за апошнія гады сетка грамадскага харчавання сталіцы істотна змянілася», — сказаў міністр. У прыватнасці, адкрыліся новыя аб'екты, якія вызначаюцца цікавай канцэпцыяй, дызайнам, асартыментам прапануемых страў і паслуг. У гэтым годзе адкрыты ўжо 192 установы на 7,5 тыс. месц.

«Уменне працаваць і высокі ўзровень абслугоўвання сталічнае грамадскае харчаванне прадэманстравала пры арганізацыі харчавання ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі»,

— падкрэсліў Валянцін Чаканаў.

Удзел у пасяджэнні калегіі прынялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў (міністэрстваў гандлю, па падатках і зборах, аховы здароўя, Нацыянальнага банка) і кіраўнікі арганізацый грамадскага харчавання. У час сустрэчы адбыўся канструктыўны дыялог паміж органамі дзяржкіравання і прадстаўнікамі прыватнага бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?