22 лістапада на Камароўскім рынку будуць прадаваць свініну па цане 63 тысячы за кілаграм.
Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Танную свініну будуць прадаваць два холадакамбінаты горада і чатыры арганізацыі гандлю Мінскага мясакамбіната.
Такое мерапрыемства дазволіць скарэктаваць цэны на свініну на рынку і ў большай меры задаволіць попыт пакупнікоў.
Ва ўпраўленні спажывецкага рынку паведамілі, што
цана ў 63 тысячы будзе ўсталяваная толькі на адзін дзень.
Камароўскі рынак працуе з 9.00 да 19.00.





