Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла пра пагрозу хуткага распаўсюджвання чумы на востраве Мадагаскар.
Па дадзеных СААЗ, з канца жніўня 2014 года на Мадагаскары 119 чалавек заразіліся чумой. Сорак з іх загінулі.
Эпідэмія чумы пачалася на Мадагаскары у снежні 2013 года. Яна распаўсюдзілася на пяць раёнаў выспы са 112.





