Улады Венецыі разглядаюць магчымасць забароны «шумных» валізак з коламі праз скаргі мясцовых жыхароў. Тыя сцвярджаюць, што грукат валізак перашкаджае ім спаць.
Кіраўніцтва горада хоча, каб наведвальнікі горада адмовіліся ад такіх валізак або прыязджалі з «бясшумнымі» варыянтамі багажу, напрыклад, з чамаданамі, колы якіх напоўнены паветрам або вадкасцю.
Мяркуецца, што гэтая мера таксама будзе спрыяць захаванасці старадаўніх маставых.
Калі правіла ўступіць у сілу, парушальнікам прыйдзецца плаціць штраф у памеры да 500 еўра.





