Сёння па ўсходзе Румыніі, у раёне Вранчы, адбыўся моцны землятрус сілай 6,3 Моцныя штуршкі адчулі таксама жыхары Украіны і Малдовы — тут магнітуда склала 5,5.
У прыватнасці, у 22:15 паводле мінскага часу жыхары Адэсы адчулі моцны землятрус. У кватэрах шматпавярховых будынкаў не толькі гайдаліся люстры, а і «перамяшчалася» цяжкая мэбля, паведамляе Unian.net.
Штуршкі адчулі жыхары і іншых гарадоў Украіны, у тым ліку Мікалаева, Херсона, Днепрапятроўска і нават Кіева.
Kp.md піша, што ў Кішынёве 15 хвілін не было ніякай мабільнай сувязі.
Прыкладна ў 21.16 паводле малдаўскага часу ў Кішынёве адбыўся землятрус. Два моцныя штуршкі запар адчулі жыхары сталіцы.
Гайдаліся ліхтарныя слупы, дрыжэлі шыбы, людзі выбягалі на вуліцу.
Не выключана, што штуршкі могуць паўтарыцца, кажуць спецыялісты.





